ІІ Гарадзенскі паэтычны слэм

Будзьма разам!
І Гарадзенскі паэтычны слэм пройдзе ў антыкафэ “Живое время” ў пятніцу 24 студзеня.


Тэма слэму – вольная. Акрамя паэзіі ў выкананні гарадзенскіх аўтараў, прысутныя пачуюць таксама госця з Мінска – паэта Віталя Рыжкова.


Удзельнікі слэму: Ганна Аўчыннікава, Антон Янкоўскі, Валера Руселік, Сяргей Астравец, Алесь Кіркевіч, Святлана Куль, Ала Петрушкевіч і іншыя.


Многія з іх удзельнічалі ў першым гарадзенскім слэме, які прайшоў вясной мінулага году ў “Крызе”.


Гасцямі імпрэзы будуць таксама Аляксей Пяткевіч, Святлана Тарасава і Данута Бічэль.


Жывую фонавую музыку забяспечыць музычны дуэт “Камертон” (скрыпка і гітара).


ІІ Гарадзенскі паэтычны слэм пройдзе ў пятніцу, 24 студзеня, ў антыкафэ “Живое время”, пачатак у 18.00. Арганізатар слэму – Цэнтр “Трэці сектар”.


Партнёры: культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і кніжная серыя “Гарадзенская бібліятэка”.