“Тваё права!” Фотавыстава выпускнікоў курса Сяргея Грыца, 10 снежня


“Артсядзіба” (Мінск, Інструментальны завулак, 6-105). Адкрыццё - 10 снежня а 19-й гадзіне.

“Тваё права!” –  гэты лозунг актуальны як для фатографаў, якіх пераследуюць у Беларусі за прафесію, гэтак і спажыўцоў навінаў, якіх пазбаўляюць права на аб'ектыўную інфармацыю.  

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” запрашае на выставу выпускнікоў навучальнага курса Сяргея Грыца.

Выстава распачнецца ў Сусветны дзень абароны правоў чалавека, што маркіруе тэматычную скіраванасць твораў.

Цягам трох месяцаў удзельнікі навучальнага курса пад кіраўніцтвам вядомага беларускага фатографа Сяргея Грыца шліфавалі сваё майстэрства, выпрацоўвалі аўтарскі стыль і вучыліся бачыць незвычайнае ў звычайным.

На выставе «Тваё права!» прадстаўленыя найлепшыя працы выпуснікоў – Алены Анкуда, Сяргея Балая, Ягора Гарая, Уладзя Грыдзіна, Дзяніса Зелянко і Таццяны Пашковіч.

ЗАПРАШАЕМ!