Рэпарцёры без межаў: “Як звычайна, рэжым рыхтуе выбары з татальнымі рэпрэсіямі...»


Такую ацэнку бягучай сітуацыі са свабодай выказвання ў Беларусі дае міжнародная арганізацыя ў заяве 3 верасня.

“Беларускія ўлады працягваюць ціск на незалежных і апазіцыйных журналістаў і СМІ напярэдадні парламенцкіх выбараў, прызначаных на 23 верасня, - гаворыцца ў заяве. - Судовы пераслед журналістаў і інтэрнэт-карыстальнікаў, якія крытыкуюць кіраўніцтва краіны, мае толькі адну мэту - трымаць іх пад ціскам і прымусіць адчуваць пастаянную пагрозу. Заклік да байкоту выбараў некаторымі апазіцыйнымі дзеячамі патрапіў у доўгі спіс тэмаў пад забаронай. Тыя, хто кажуць пра байкот – напрыклад,  апазіцыйныя групы ў сацыяльных сетках – адразу ж трапляюць пад санкцыі. Казаць пра свабодныя выбары ў такім медыя-асяроддзі немагчыма...”

У гэтым кантэксце “Рэпарцёры” прыгадваюць цэнзураванне выступаў кандыдатаў у дэпутаты, арышты мадэратараў апазіцыйных суполак у сацыяльных сетках, працяг следства ў дачыненні да Андрэя Пачобута, падпіску пра нявыезд Антона Сурапіна.

Пра што яшчэ пісалі апошнім часам сайты замежных журналісцкіх арганізацый?

Чытайце ў свежым аглядзе "Навіны партнёраў".