ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

Гродзенскі абласны суд вырашыў, што Алеся Залеўскага аштрафавалі законна

Суддзя Гродзенскага абласнога суда Віктар Кавальчук адхіліў касацыйную скаргу незалежнага журналіста, пакінуўшы папярэдняе рашэнне суда без зменаў.

Арганізатары “Прэс-фота Беларусі”: Ёсць эканамічныя праблемы, бо мала хто хоча “свяціцца” побач

Чаму ніхто з фіналістаў не атрымаў гран-пры? Ці цягнецца “экстрэмісцкі” шлейф за конкурсам пасля гісторыі з альбомам “Прэс-фота Беларусі-2011”? Якія перспектывы выдання фотаальбома сёлета? Пра гэта пасля абвяшчэння вынікаў конкурсу прэс-служба ГА “БАЖ” пагутарыла з сябрам аргкамітэта Сяргеем Міхаленкам

Прэзідыум Вярхоўнага суда адправіў справу супраць “Белсата” на новы разгляд

Прэзідыум Вярхоўнага суда Беларусі прыняў рашэнне накіраваць зыск уладальніка фірмы “БЕЛСАТплюс” Андрэя Белякова супраць тэлеканалу “Белсат” на новы разгляд у сувязі з нібыта недасканалым вывучэннем доказаў па справе.

ГА «БАЖ» звярнулася да міжнародных журналісцкіх арганізацый

Міжнародную і Еўрапейскую федэрацыі журналістаў, Асацыяцыю еўрапейскіх журналістаў, Еўрапейскі вяшчальны саюз заклікаюць неадкладна правесці маніторынг асвятлення расійска-украінскага канфлікту.

Журы падвяло вынікі конкурса «Прэс-фота Беларусі-2014»

Упершыню за гісторыю конкурса галоўны прыз не прысудзілі нікому, а адзін фатограф заняў два першых месцы ў адной і той жа намінацыі.

Алесь Бяляцкі: Спадзяюся, што маё вызваленьне — гэта толькі пачатак (ФОТАРЭПАРТАЖ)

«Проста так нічога не будзе. Мы мусім быць актыўнымі і не баяцца рэпрэсіяў. З адчуваньнем за што я сяджу, мне было лёгка. Я адчуваў сябе абароненым, дзякуючы вашай падтрымцы і актыўнасьці беларускім журналістаў. Я ўдзячны і Алегу Грузьдзіловічу, і Алесю Ліпаю, і Жанне Літвіной, і многім іншым. У выніку вонкавага ціску і ўнутранай актыўнасьці ўрэшце я апынуўся на волі» — заявіў Алнесь Бяляцкі на першай прэсавай канфэрэнцыі пасьля вызваленьня з турмы.

Алесь Бяляцкі на волі (ФОТАРЭПАРТАЖ)

Апоўдні ў суботу Алесь Бяляцкі патэлефанаваў сваёй жонцы і паведаміў, што ён вызвалены і едзе ў Мінск на электрычцы з Бабруйску. У сталіцы праваабаронцу сустракалі каля паўсотні журналістаў і паплечнікаў.

Тэлеканал “Белсат” ізноў чакае суд

Намеснік старшыні Вярхоўнага суда Аляксандр Федарцоў запатрабаваў адмяніць рашэнне пяцімесячнай даўніны і накіраваць зыск супраць тэлеканала на паўторны разгляд.

Журналісцкія залежнасці: Facebook і інфармацыя – на першым месцы

19 чэрвеня ва ўсім свеце на пэўны час стала недаступнай сацыяльная сетка Facebook, пра што адразу паспяшаліся паведаміць многія СМІ.

Пакуль паплечнікі Марка Цукерберга аднаўлялі працу, прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” вырашыла запытаць у калег, дзеля чаго звычайна яны выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі і наогул ці адчуваюць сваю залежнасць ад чаго-кольвек – у тым ліку ад сацыяльных сетак.

“Не варта вінаваціць журналістаў у тым, што Беларусь на Захадзе звязваюць з Лукашэнкам”

У Мінску 17 чэрвеня адбылася дыскусія пра тое, чаму Беларусь у замежных СМІ звязваюць пераважна з дыктатурай, і ці трэба з гэтым змагацца. Круглы стол ладзілі стваральнікі міжнароднага конкурсу “Беларусь у фокусе” і “Прэс-клуб Беларусь” у Варшаве.

Старонкі