ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

Заканчваецца прыём заявак на варштат для журналістаў і блогераў “Талерантная журналістыка vs. Праявы мовы варожасці ў СМІ”

Ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” запрашае ўсіх прафесійна зацікаўленых на варштат па пытаннях дыскрымінацыі ў СМІ. Мерапрыемства адбудзецца 25 сакавіка 2015 года ў Мінску.

Фатограф Антон Матолька лічыць, што тэлеканал “Беларусь-1” скраў яго здымкі

Дзяржаўнае тэлебачанне выкарыстала здымкі фатографа без спасылкі на аўтара ў навінавым сюжэце “Паўночнае ззянне колеру беларускага сцяга”.

Віншуем Глеба Лабадзенку і Таню Шапуцька з другім сынам!

Віншуем журналістаў Глеба Лабадзенку і Таццяну Шапуцька з нараджэннем другога сына, а шаноўнага Стэфана Лабадзенку - з брацікам!

У Мінску затрымлівалі карэспандэнтку Радыё «Свабода» (Абноўлена)

Як паведаміла Радыё «Свабода» 17 сакавіка каля 11.40, Галіну Абакунчык затрымалі каля гандлёвага цэнтру «Экспабел», які 17 сакавіка наведвае Аляксандр Лукашэнка.

Логвінаву далі адтэрміноўку на два месяцы

Эканамічны суд Менску дазволіў Ігару Логвінаву выплаціць штраф у растэрміноўку цягам двух месяцаў.

Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ яшчэ да пяці інфармацыйных рэсурсаў

Паводле ведамства, рашэнне прынятае ў выкананне антынаркатычнага Дэкрэта № 6 ад 28 снежня мінулага года.

Культ-туры: як будаваць аналітычны тэкст (ДА 24 САКАВІКА)

Адукацыйны курс. Мінск-Вільня, 28.03.2015—31.05.2015.

Спартовая журналістыка: правілы гульні (ДА 24 САКАВІКА)

Адукацыйны курс. Мінск-Вільня. 28.03 – 31.05.2015.

Глеб Лабадзенка: Адмовіўся ісці ў міліцыю без позвы — атрымаў пагрозу

Сябра ГА "БАЖ" не пагаджаецца з практыкай, калі грамадзян прымушаюць ездзіць у міліцыю пасля звычайнага званка ад чалавека ў пагонах па мабільным.

Удзельнікаў акцыі “Je suis Charlie” так і не прыцягнулі да адказнасці

11 сакавіка скончыўся тэрмін прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з часопісам “Charlie Hebdo” у Мінску, адведзены заканадаўствам.

Старонкі