Затрыманы рэдактар тураўскай незалежнай газеты "Вольныя навіны"


Сёння ў Жыткавічах каля 11 гадзін раніцы быў затрыманы рэдактар тураўскай недзяржаўнай незарэгістраванай газеты "Вольныя навіны" Міхаіл Козел.

Сёння ў Жыткавічах каля 11 гадзін раніцы быў затрыманы рэдактар тураўскай недзяржаўнай незарэгістраванай газеты “Вольныя навіны” Міхаіл Козел.

Гэта адбылося, калі Міхаіл Козел вяртаўся з Жыткавіч у Тураў (Гомельская вобласць), стаяў на аўтобусным прыпынку.У чым яго абвінавачваюць пакуль невядома. Дзяжурны Жыткавіцкага раённага аддзялення міліцыі адмаўляе, што журналіст знаходзіцца ў іх у пастарунку.

Па недакладных звестках, Міхаіл Козел аб’явіў галадоўку ў сувязі з незаконным затрыманнем.

Нагадаем, у мінулым годзе 17 сакавіка, падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, Міхаіл Козел і яго сябра Мікола Кумянцоў таксама былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі, а потым пакараныя арыштам да 7 сутак “за дробнае хуліганства”.