Валерыю Шчукіну - 65 гадоў
Сёння 65-гадовы юбілей святкуе сябра БАЖ*, выбітны беларускі журналіст і праваабаронца Валерый Шчукін.
Сёння 65-гадовы юбілей святкуе сябра БАЖ, выбітны беларускі журналіст і праваабаронца Валерый Шчукін.
Шаноўны Валерый Аляксеевіч!
Старшыня грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Жанна Літвіна па даручэнні Праўлення Асацыяцыі і ад імя ўсіх яе сябраў віншуе Вас з Днём нараджэння.
Гады не ўладараць над Вамі. Ваша кіпучая энергія, энтузіязм, неўтаймоўнае імкненне да пошуку ісціны вылучаюць Вас сярод тысячы змагароў за правы чалавека ў нашай краіне.
Вас не зламалі ні турэмныя нары, ні напады “людзей у чорным”, ні тыя нягоды, якія Вы перажываеце зараз. З усіх гэтых выпрабаванняў Вы выходзіце пераможцам як і патрэбна мужнаму чалавеку і марскому афіцэру.
Вы – з намі, мы – з Вамі!