У Гродне судзяць журналіста часопіса "Magazyn Polski na uchodzstwie"


Зараз у судзе Ленінскага раёна Гродна павінен адбыцца суд над журналістам часопіса “Magazyn Polski na uchodzstwie” Ігарам Банцарам.

Зараз у судзе Ленінскага раёна Гродна павінен адбыцца суд над журналістам часопіса “Magazyn Polski na uchodzstwie” Ігарам Банцарам.

Журналіст быў затрыманы ўчора прыкладна ў 16 гадзін дня ў цэнтры горада каля выканкама. Гэтую ноч Ігар Банцар правёў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Гродна. Паводле тлумачэнняў дзяжурнага міліцыянера, яго затрымалі “за дробнае хуліганства”.

Ігар Банцар вяртаўся ў гэты час да хаты, да яго падышоў маёр міліцыі Ленец і паведаміў, што затрымліваеа. Пакуль не вядома на якой падставе, – паведаміў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар часопісу Андрэй Пачобут.

“Ігар пасля затрымання паспеў мне патэлефанаваць папярэдзіць і назваць прозвішча міліцыянера. Я адразу паехаў да аддзялення міліцыі, – распавёў далей А. Пачотбут. – Да мяне выйшаў маёр Ленец, на пачатку размовы ён наогул адмаўляў, што Ігар Банцар знаходзіцца ў аддзяленні. Але потым пацвердзіў, што сапраўды затрымаў нашага супрацоўніка, аднак не назваў прычыны, патлумачыўшы, што яны “пакуль высвятляюцца”.