Выйшаў першы нумар газеты "За Маладзечна"


Першы нумар новай незалежнай рэгіянальнай газеты "За Маладзечна" выйшаў днямі ў свет. Гэта незарэгістраванае выданне накладам 299 асобнікаў будзе распаўсюджвацца ў горадзе і рэгіёне бясплатна.

Першы нумар новай незалежнай рэгіянальнай газеты “За Маладзечна” выйшаў днямі ў свет. Гэта незарэгістраванае выданне накладам 299 асобнікаў будзе распаўсюджвацца ў горадзе і рэгіёне бясплатна.

Заснавальнікам і выдаўцом газеты сталі цэнтр выдавецкіх ініцыятыў і грамадзянская супольнасць «За Маладзечна».

Па словах стваральнікаў газеты, іх мэта – даць магчымасць маладзечанцам атрымліваць праўдзівую і дакладную інфармацыю аб жыцці горада і гараджан, альтэрнатыўную ад той, што даецца ў афіцыйнай раёнцы, – паведамляе “Еўрапейскае радыё для Беларусі”.