Ул. Русакевіч абвяргае інфармацыю аб блакадзе расійскіх СМІ


Усе расійскія СМІ ў Беларусі з 1 студзеня 2007 года будуць працаваць у звычайным штатным рэжыме. Трансляцыя тэлеканалаў ідзе, падпіска на расійскія газеты прайшла паспяхова, - пракаментаваў міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Русакевіч "Інтэрфаксу" паведамленне, што з пачатку наступнага года кіраўніцтва Беларусі збіраецца ўвесці поўную інфармацыйную блакаду ўсіх расійскіх сродкаў масавай інфармацыі.

Усе расійскія СМІ ў Беларусі з 1 студзеня 2007 года будуць працаваць у звычайным штатным рэжыме. Трансляцыя тэлеканалаў ідзе, падпіска на расійскія газеты прайшла паспяхова, – пракаментаваў міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Русакевіч “Інтэрфаксу” паведамленне, што з пачатку наступнага года кіраўніцтва Беларусі збіраецца ўвесці поўную інфармацыйную блакаду ўсіх расійскіх сродкаў масавай інфармацыі.

“Няма нагоды для каментароў, – заявіў міністр. – Камусьці, мабыць, неабходны ўзрушэнні, камусьці трэба сутыкнуць нас ілбамі. Не атрымаецца, мы – брацкія народы”.

Інфармацыю аб блакадзе расійскіх СМІ распаўсюдзіў маскоўскі офіс агенцтва “РИА-новости” са спасылкай на інфармацыйную крыніцу ў Мінску.