Рабі сваю працу, засцеражыся ад наступстваў і не забывайся на этыку
Такія прафесійныя парады выпрацавалі ўдзельнікі чарговых
У Мінску і Полацку адбыліся
Нагодай да правядзення
Чытай Кодэкс этыкі
Надзвычайная стрэсавая сітуацыя, аператыўнасць пры яе асвятленні, якой патрабавалі ад журналістаў рэдакцыі, не лепшым чынам паўплывалі на якасць выніковага журналісцкага прадукту, - адзначалі прадстаўнікі беларускіх медыя падчас сустрэч. Між тым, агульная ацэнка працы незалежных беларускіх СМІ ў першыя гадзіны і дні пасля трагедыі даволі высокая.
Пра гэта на сустрэчы ў Мінску распавёў старшыня Камісіі па этыцы БАЖ Анатоль Гуляеў, які зрабіў выбарачны аналіз датычных выбуху ў метро публікацый у некаторых агульнанацыянальных і рэгіянальных выданнях («СБ: Беларусь Сегодня», «Народная воля», «Витебский рабочий»,
«Трэба адзначыць, што журналісты прааналізаваных мной дзяржаўных выданняў працавалі ў рэжыме
Што тычыцца этычных праблем, з якімі сутыкнуліся журналісты ў першыя гадзіны пасля трагедыі, то бадай самая вострая з іх — умяшальніцтва ў прыватнае жыццё. Па назіраннях старшыні камісіі па этыцы БАЖ, грамадскі інтарэс нярэдка ставіўся вышэй за інтарэс асобы.
«Журналісты павінны заўсёды памятаць: чалавек мае права выступіць супраць свайго з’яўлення на старонках выданняў у крыві, разгубленым, у слязах. І мы павінны паважаць гэтае яго жаданне», — нагадаў прысутным Анатоль Гуляеў. Але не трэба забывацца і на грамадскі інтарэс.
«Пасля 11 красавіка многім журналістам давялося самастойна вырашаць, у чым заключаецца „грамадскі інтарэс“, бо сёння ніхто ў Беларусі не можа даць яму дакладнага вызначэння. Трэба адзначыць, што ні дзяржаўныя, ні незалежныя СМІ не перакрочылі праз яго — яны аператыўна падавалі інфармацыю дзеля таго, каб падаць агульную карціну трагедыі і супакоіць паніку, хваля якой накрыла беларусаў», — адзначыў Анатоль Гуляеў.
Старшыня камісіі па этыцы БАЖ нагадаў рэпарцёрам і пра існаванне Кодэксу журналісцкай этыкі, які часткова рэгламентуе працу журналістаў ва ўмовах надзвычайных сітуацый.
Напрыклад, у Кодэксе, прынятым на з’ездзе БАЖ у 2006 годзе, гаворыцца:
— Асвятленне няшчасных выпадкаў і катастроф не павінна пераходзіць межаў, калі знікае належная павага да пакутаў ахвяраў і пачуццяў іх блізкіх;
— Неабходна ўлічваць, які ўплыў можа аказаць рэпартаж пра няшчасны выпадак ці злачынства на лёс ахвяры і яе найбліжэйшых сваякоў. Нельга раскрываць імя пацярпелага ці зніклага без вестак да таго часу, пакуль яго бліжэйшыя сваякі не будуць ведаць, што здарылася.
— СМІ не павінны патураць хваравітай цікаўнасці да дэталяў злачынстваў. Неабходна дбайна ўзважваць, што мае прыярытэт: цікавасць грамадскасці да атрымання інфармацыі ці інтарэсы ахвяраў ці закранутых асобаў.
«Эфектыўнасць, дзейснасць і каштоўнасць журналісцкай этыкі палягае ў тым, што мы не становімся на пазіцыю „сам дурань“ і маем права рабіць высновы і даваць ацэнкі толькі на аснове сур’ёзнага аналізу фактаў. Калі ж пачнем вешаць ярлыкі, то ператворымся ў прадстаўнікоў іншай прафесіі — прапагандыстаў», — зазначыў напрыканцы свайго выступу Анатоль Гуляеў, падкрэсліўшы, што ў надзвычайных сітуацыях рэпарцёрам лепш трымацца журналістыкі фактаў.
Трымай журналісцкі абавязак як шчыт
Дачыненні з ахвярамі, відавочцамі трагедыі ці іх блізкімі — пытанне, якое палягае адразу і ў сферы камунікацый, і ў псіхалагічнай сферы. Таму, на думку псіхолага Юліі Лепіхавай, журналістам будзе не залішнім навучыцца камунікаванню з людзьмі, якіх закранула бяда.
«Надзвычайная сітуацыя для чалавека тлумачыцца найперш адсутнасцю досведу. Калі ў маленстве мы білі каленкі, маці вучыла, як на іх дзьмуць, як мазаць зялёнкай. Да выбуху ж мы проста не маглі быць падрыхтаваныя, таму і не маглі ведаць сваёй рэакцыі на яго», — адзначае Юлія Лепіхава.
Між тым, рэакцыі на надзвычайнае здарэнне (так званыя «вітальныя рэакцыі») дзеляцца на тры катэгорыі: «бі», «замры» ці «бяжы». То бок, незалежна ад узросту, полу, узроўню адукацыі, у крытычнай сітуацыі чалавек можа: як мага хутчэй збегчы з месца здарэння, упасці ў «ступар» альбо кінуцца ў гушчыню падзеяў, каб дапамагчы іншым.
Але, якая б рэакцыя на стрэс ні была, гэта будзе мець наступствы для псіхікі чалавека ў любым выпадку.
«Чалавек збег, а пасля можа адчуваць сорам за свае паводзіны. Чалавек на нейкі час „замарозіў“ свае пачуцці, а потым нерастрачаны адрэналін выходзіць разам з саматычнымі захворваннямі. Ну, а той, хто выбраў ролю героя, нярэдка становіцца „героем“ у паўсядзённым жыцці», — распавяла Юлія Лепіхава.
Гэты апошні «геройскі» тып паводзінаў характэрны і для журналістаў, адначае псіхолаг. І раіць журналістам: каб прафесійна зрабіць сваю працу, атрымаць
Між тым, нават да «герояў» трэба звяртацца, асцярожна падбіраючы словы.
Парады псіхолага выглядаюць наступным чынам:
— абязкова дапамагайце ахвяры падтрымаць душэўную раўнавагу. Нельга задаваць пытанні кшталту «Што з вамі адбылося?». У вашых пытаннях павінна быць адцягненасць па часе, напрыклад: «Вы зараз тут, узгадайце, як гэта ТАДЫ было?» (такім чынам пытанне падкрэслівае, што чалавек жывы, ён зараз ТУТ, ён малайчына);
— не саромецейся падзяліцца сваімі эмоцыямі, спачуваннямі, але ніколі нельга казаць: «Я разумею», толькі «Я спачуваю», «Мне вельмі балюча» (вы не можаце разумець і адчуваць таго ж, што і ахвяра);
— калі вы сустракаецеся з ахвярай ці яе блізкімі праз некаторы час, то пытайцеся: «Як вы справіліся?». То бок, у пытанні адразу і ваша павага да моцы чалавека, і падзел таго, што БЫЛО, і таго, што ЁСЦЬ.
— Памятайце, што нярэдка чалавек, які трапіў у стрэсавую сітуацыю, можа на час страціць памяць альбо памятаць толькі частку здарэння (так званая «тунэльная памяць»). Таму не варта разлічваць на аднаўленне поўнай карціны трагедыі ў першыя хвіліны пасля яе — дэталі могуць вельмі адрознівацца.
Таксама псіхолаг раіць журналістам, асабліва жанчынам, насіць вялікія ўпрыгожванні ці нейкія яркія аксэсуары, якія дапамагаюць ахвярам «адключыцца» ад траўматычнага досведу.
Звярнула ўвагу псіхолаг і на душэўны стан саміх журналістаў, якія працуюць на месцы злачынстваў ці размаўляюць са сведкамі, ахвярамі і іх блізкімі ў лякарнях і дома.
«Ваш журналісцкі абавязак — гэта ваш шчыт, які дапамагае ў першыя хвіліны стрэсу. Але ён наўрадці ўратуе вас ад так званай „другаснай траўматызацыі“», — звяртае ўвагу Юлія Лепіхава.
На першы погляд, другасная траўматызацыя можа быць незаўважнай, але адзін за адным стрэсы ўрэшце рэшт могуць прывесці рэпарцёраў да прафесійнага «выгарання» ці так званага «ваеннага сіндорому».
Бяссонніца, паўтарэнне сноў, цяжкасці ва ўзаемадачыненнях з блізкімі і калегамі, пачуццё страху і г.д. — прыкметы другаснай псіхалагічнай траўматызацыі, якая вымагае прафесійнай дапамогі псіхолагаў.
«Некаторыя людзі звяртаюцца па „дапамогу“ да алкаголю, але гэта толькі адцягвае стрэс, але не ўратоўвае ад яго», — адзначае Юлія Лепіхава. Не раіць псіхолаг і звяртацца да блізкіх, бо, распавядаючы ім пра тыя жахі, з якімі давялося сутыкнуцца, можна паспрыяць і іх другаснай траўматызацыі.
Калі ж пайсці да псіхолага няма калі, спецыялісты раяць у бліжэйшыя 48 гадзін пасля надзвычайнай сітуацыі правесці дэбрыфінг у рэдакцыі, які дасць магчымасць калегам падзяліцца сваімі эмоцыямі, думкамі. Але, як і ў рэпарцёрскай працы, падчас дэбрыфінгу нельга даваць адзнак падзеям - толькі факты.
«Плакаць, крычаць, гаварыць — усё гэта можна і трэба рабіць. Мы ж не толькі прафесіяналы, а яшчэ і людзі», — параіла падчас сустрэчы з журналістамі псіхолаг.
Рабі сваю працу
Журналіст Associated Press Юрась Карманаў мае ўласны досвед працы ў «гарачых кропках». Яму неаднаразова даводзілася бываць у Бішкеку падчас грамадскіх хваляванняў, працаваў Юрась і ў часе
Па словах Юрася Карманава, яму неаднаразова прыходзілася бываць у небяспечных сітуацыях, але часам лёс, а часам і журналісцкі досвед дапамагалі выходзіць з іх. Яшчэ больш дапамагалі правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях і «гарачых кропках», якія даводзіць да сваіх рэпарцёраў кожная паважаючая сябе карпарацыя.
«Вось пра што варта памятаць журналісту, які працуе ва ўмовах узброеных канфліктаў, падчас тэрарыстычных актаў ці надзвычайных здарэнняў: паказаць „
Менавіта таму агенцтва Associated Press адназначна забараняе журналістам казаць пра людзей на насілках «забітыя» ці «параненыя» і патрабуе чакаць афіцыйных паведамленняў уладаў.
З гэтага ж пункту гледжання журналістам Associated Press рэкамедавана падпарадкоўвацца ўладам, але тэрмінова паведаляць пра іх загады свайму кіраўніцтву. Яшчэ адзін важны прынцып, якім кіруюцца ўсе журналісты кампаніі, — не быць адвакатам
Правілы працы журналістаў падчас тэрарыстычных актаў маюць і іншыя медыйныя карпарацыі. Напрыклад, ВВС не дазваляе журналістам называць злачынцаў тэрарыстамі. Той жа нормы прытрымліваецца агенцтва Reuters. Між тым, тэрмін «тэрарызм» у гэтых СМІ выкарыстоўваць можна.
У Вялікабрытаніі забаронена прамое выказванне падтрымкі шэрагу экстрэмісцкіх арганізацый, прычым у якасці «падтрымкі» можа разглядацца і голас экстрэмістаў у эфіры. Таму ў Брытаніі забароненая простая мова зланчынцаў — замест гэтага выкарыстоўваецца прафесійнае агучванне іх словаў акторамі.
Частка прынятых самімі журналістамі «правіл гульні» скіраваная на бяспеку грамадства і саміх журналістаў, якія могуць сваімі дзеяннямі нашкодзіць антытэрарыстычнай аперацыі, вышуку злачынцаў і нават жыццю і здароўю закладнікаў.
«Між тым, колькі б правіл ні было, галоўнае, пра што мы мусім памятаць — журналісты не павінны несці адказнасці за наступствы сваёй працы, калі яны зрабілі яе прафесійна», — падкрэсліў падчас сустрэчы Юрась Карманаў.
Спасылкі па тэме: