У Інтэрнэце з'явіўся сайт, прысвечаны Вераніцы Чаркасавай
У сеціве з'явіўся сайт, цалкам прысвечаны справе аб забойстве беларускай журналісткі Веранікі Чаркасавай.
У сеціве з'явіўся сайт, цалкам прысвечаны справе аб забойстве беларускай журналісткі Веранікі Чаркасавай: http://www.veronikacherkasova.org
На сайце змяшчаецца інфармацыя датычна ходу расследавання яе забойства, публікацыі на гэтую тэму ў беларускай і замежнай прэсе, заявы беларускіх і міжнародных арганізацый па гэтай справе і г.д. Забойства Веранікі разглядаецца аўтарамі сайту ў кантэксце беларускай сітуацыі, і таму яны прапануюць шмат дадатковай інфармацыі датычна становішча з мас-медыя ў нашай краіне. Па звестках ГА "БАЖ", да з'яўлення сайту мелі дачыненне калегі і сябры Веранікі, якія цяпер жывуць у ЗША.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"