Экалагічны прэс-тур, ад якога «хочацца выць»
Калі ўражанне ад вёскі страшнейшае, чым ад наведвання могілак — гэта „чарнобыльская зона“...
«Калі ўражанне ад вёскі страшнейшае, чым ад наведвання могілак —
гэта „чарнобыльская зона“. Я таксама думаў, што такой зоны на Беларусі
ўжо няма; калі чытаеш дзяржаўную прэсу і слухаеш кіраўніка дзяржавы,
то думаеш: „усё, пытанне вырашанае“. Але яна ёсць, і людзі там проста
выжываюць!» — журналіст Генадзь Кеснер дзеліцца ўражаннямі ад экалагічнага
Г. Кеснер
На пачатку
кастрычніка ГА «БАЖ» зладзіла паездку беларускіх і ўкраінскіх
журналістаў па чарнобыльскай зоне. У рамках кампаніі «Журналісты
за экалагічны дабрабыт» БАЖаўцы пераадолелі 1500 кіламетраў дарогі,
2 мяжы — беларускую і ўкраінскую — і зацятасць афіцыйных асобаў
у падыходзе да праблемы забруджаных тэрыторый.
А. Клікуноў
«Меркаванні
чыноўнікаў па гэтай праблеме не заўсёды аб’ектыўныя, таму журналісту
важна пабачыць сітуацыю на ўласныя вочы, — тлумачыць неабходнасць такіх
вандровак каардынатар
— Інфармацыя па чарнобыльскай праблематыцы даволі закрытая. Зараз
з журналістамі і размаўляць асабліва не хочуць. Нават калі чыноўнік
ідзе на кантакт, то звычайна стараецца абмежавацца сціслай статыстыкай».
Фактаў
«афіцыйнага гатунку» падчас прэс-туру журналістам далі нямала.
У Хойніках даволі паспяхова рэалізуюць сумесную з ААН дзяржаўную
праграму па рэабілітацыі забруджаных зямель. У Брагіне будуюць новыя
кватэры для маладых сем’яў. У вёсцы Чамярысы быццам бы вырошчваюць
«чыстае» мяса. Беларускіх карэспандэнтаў афіцыёз не здзівіў, а суседзям
з Украіны становішча падалося знаёмым.
А. Ясанчук
«Сітуацыя
падобная да нашай. У вас свядома замоўчваецца інфармацыя на дзяржаўным
узроўні, — аналізуе асвятленне праблемы ў СМІ журналіст з Украіны Аляксандр Ясанчук.
— А ў нас усім кіруюць фінансы: калі камусьці фінансава нявыгадны
распаўсюд інфармацыі пра наступствы аварыі, то яна таксама
замоўчваецца. Напрыклад, у чацвёртай зоне забруджання каля Карукаўкі
ідзе выраб драўніны для мэблі, працуе прадпрыемства «Славянскія
шпалеры», і ніхто пра гэта не кажа».
Для
Гомельшчыны такая сітуацыя таксама не новая. Журналісты на ўласныя вочы
пабачылі, як на радыяцыйным полі каля вёскі Губарэвічы, дзе засталося 5
жылых двароў, пасвяцца каровы. Яны належаць мясцовай ферме, якая агулам
гадуе 300 галоў жывёлы. Малако ідзе на перапрацоўку ў Хойнікі. Саму
вёску руйнуюць, пустыя хаты як радыяцыйнае смецце вывозяць
на магільнікі, а тое, што засталося, закопваюць. Паводле афіцыйных
дадзеных, узровень забруджання глебы
Журналіст Генадзь Кеснер ў апошні раз быў у зоне на пачатку 19
«Хаця
сюды ўкладаліся велізарныя дзяржаўныя грошы, ажыццяўляліся маштабныя
праекты, зараз тут не проста заняпад… Так, жывуць людзі, але пасярод
агромністых закінутых будынкаў былых школ, бальніц, дамоў культуры, без
медычнай абслугі і элементарных крамаў, тут нават не працуе сотавая
сувязь. І што гэта — жыццё? Гэта спаборніцтва на выжыванне. І самае
страшнае, што большасць нашых грамадзян не ведае, што гэта — таксама
наша Беларусь, наша рэчаіснасць, ад якой хочацца выць…»