МЗС абураецца спыненнем рэтрансляцыі БТ у Літве


Міністэрства замежных спраў Беларусі лічыць спыненне рэтрансляцыі праграм БТ на літоўскай тэрыторыі парушэннем двухбаковых пагадненняў. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы МЗС ад 13 красавіка.

Міністэрства замежных спраў Беларусі лічыць спыненне рэтрансляцыі праграм БТ на літоўскай тэрыторыі парушэннем двухбаковых пагадненняў. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы МЗС ад 13 красавіка.

"Прынятае літоўскімі ўладамі рашэнне наўпрост парушае двухбаковыя пагадненні паміж Беларуссю і Літвой - Дэкларацыю аб прынцыпах добрасуседскіх дачыненняў і дамову аб добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж РБ і Літоўскай Рэспублікай, у адпаведнасці з якімі літоўцам у Беларусі беларусам у Літве прадастаўляюцца правы і свабоды, роўныя правам і свабодам грамадзян абедзьвюх краін", - гаворыцца ў заяве. Па меркаванні аўтараў заявы, гэта парушае таксама Хельсінкскія дакументы АБСЕ. "На фоне ўказанага рашэння літоўскіх уладаў абсалютна смехатворнымі выглядаюць спробы Еўрапейскага саюзу арганізаваць нейкае "альтэрнатыўнае тэлерадыёвяшчанне" на Беларусь", - лічаць аўтары звароту. Яны заклікалі прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ і Вярхоўнага камісара АБСЕ па справах нацыянальных меншасцяў паўплываць на пазіцыю Літвы.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"