Украінскага журналіста асудзілі на 15 сутак
Сёння суд Фрунзенскага раёна асудзіў на 15 сутак адміністратыўнага арышту карэспандэнта украінскай газеты "Карпацкі голас" Андрэя Любку.
Сёння суд Фрунзенскага раёна асудзіў на 15 сутак адміністратыўнага арышту карэспандэнта украінскай газеты "Карпацкі голас" Андрэя Любку. Пра гэта распавёў журналістам, што сабраліся каля будынку суда Савецкага раёна, прадстаўнік украінскай амбасады. З яго словаў, журналіста затрымалі каля 3 гадзіны ночы, калі той выходзіў з кавярні ў раёне Нямігі. Сёння пад час выступлення ў судзе А. Любка заявіў, што, людзі, якія яго затрымалі, кінулі яго ў міліцэйскі аўтобус, плявалі яму ў твар, зневажалі яго нацыянальную годнасць і годнасць прэзідэнта Украіны.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"