CPJ асудзіў ужыванне сілы ў дачыненні да беларускіх журналістаў


Камітэт абароны журналістаў (CPJ, Нью-Ёрк) 2 сакавіка выступіў з асуджэннем фактаў ужывання сілы ў дачыненні да беларускіх журналістаў, што асвятлялі інцыдэнт са збіццём кандыдата ў прэзідэнты А. Казуліна.

"Гэта не што іншае, як палітыка ўдушэння з боку дзяржавы", - заявіла выканаўчы дырэктар CPJ Эн Купер (Ann Cooper). "Мы самым рашучым чынам асуджаем гэтыя жахлівыя спробы перашкодзіць асвятленню медыямі дзейнасці апазіцыйных кандыдатаў пад час прэзідэнцкай кампаніі".

(Поўны тэкст рэагавання CPJ можна знайсці ТУТ)

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"