Прэс-канферэнцыя “Вынікі і высновы экспедыцый “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” па Вілейскім, Шчучынскім, Мастоўскім і Чавускім раёнах”.

27 лістапада а 11.30 адбудзецца прэс-канферэнцыя “Вынікі і высновы экспедыцый “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” па Вілейскім, Шчучынскім, Мастоўскім і Чавускім раёнах”.

Летам 2014 года РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” правяло тры экспедыцыі: па Вілейскаму раёну, па Мастоўскаму і Шчучынскаму раёнах, і па Чавускаму раёну. Усяго экспедыцыямі было ахоплена 294 населеных пункта.

На прэс-канферэнцыі будуць агучаны асноўныя вынікі даследванняў, прадэманстраваны цікавыя знаходкі, будзе кранута пытанне актуалізацыі спадчыны.

Падчас прэс-канферэнцыі будзе працаваць экспазіцыя знаходак у сёлетніх экспедыцыях.

Выступоўцы і тэмы прэс-канферэнцыі

Анастасія Кухарэнка, сябра Рады РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”, тэма выступу: “Жыццё экспедыцыі і ў экспедыцыі”.

Аляксей Глушко, старшыня РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”, тэма выступу ўдакладняецца.

Марыя Лук’янава, сябра РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”, тэма выступу: “Ажыўленне рамёстваў, абрадаў і тэхналогій, знойдзеных у экспедыцыях 2014 года”.

Сяргей Лісіца, сябра РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”, тэма выступу: “Адметнасці мастоўскай і чавускай экспедыцый”.

Аляксей Лужынскі, кіраўнік экспедыцыі па Вілейскаму раёну: “Асаблівасці і здабыткі экспедыцыі на вілейшчыне”.

Мадэратар – Аляксей Чубат.

Месца правядзення прэс-канферэнцыі: Мінск, вул. К. Лібкнехта, 112, офіс РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”.

Па пытаннях звяртайцеся да Анастасіі Кухарэнкі па тэл.: 8025-905-95-89, або да Аляксея Чубата па тэл.: 8029-755-68-85.