У Мінску з’явіліся ўлёткі ў падтрымку незалежных журналістаў


"У 2015 годзе журналістаў у Беларусі судзілі ўжо 21 раз... Хопіць!" – напісана на ўлётках, заўважаных калегамі ў цэнтры беларускай сталіцы.

Нагадаем, што пераслед незалежных журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі сёлета займеў ужо маштабы кампаніі.

Суддзі паводле міліцэйскіх пратаколаў ужо 21 раз судзілі журналістаў з розных рэгіёнаў краіны, а агульная сума штрафаў перавысіла 100 мільёнаў рублёў.

На дадзены момант адміністрацыйныя працэсы па артыкуле 22.9 КаАП распачатыя супраць нашых калег Алеся Леўчука, Таццяны Смоткінай і Змітра Лупача. Судзіць апошніх будуць 9 і 10 ліпеня ў Глыбокім.

Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (Табліцы, абнаўляецца)