Беларусь паказваюць украінскім журналістам


Група журналістаў украінскіх СМІ 17-18 лютага наведала Гомельскую вобласць.

Як паведаміў сайт Мінінфармацыі са спасылкай на БелТА, у складзе дэлегацыі – каля 30-і журналістаў з “рэспубліканскіх і рэгіянальных тэлеканалаў і друкаваных выданняў”. Назвы канкрэтных СМІ не фігуруюць – паведамляецца толькі, што “акрамя Кіева прадстаўлены Львоўская, Кіраваградская, Чаркаская, Палтаўская, Данецкая і шэраг іншых абласцей”.

Цягам прэс-тура ўкраінцы сустрэліся з кіраўніцтвам Гомельскага аблвыканкама, журналістамі абласной газеты “Гомельская праўда”, наведалі шэраг прадпрыемстваў: ТАА “Спартак”, ТАА “Камінтэрн”, Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека і інш.  

Мінінфарм цытуе першага сакратара Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны Сяргея Таміленку, які сказаў, што “ва Украіне з вялікай надзеяй і ўдзячнасцю глядзяць у бок Мінска”: “Цяпер, з улікам таго ўнёску ў пошук міру, у падтрымку Украіны, у цэлым той пазіцыі, якую дэманструе ваша краіна, узрасла наша цікавасць да Беларусі і інтарэс украінскай аўдыторыі”.

В Гомельской области продолжится пресс-тур представителей украинских СМИ