Стыпендыя для праходжання двухмесячнай стажыроўкі ў СМІ Германіі (Да 15 красавіка)


У 2015 годзе арганізацыя «Міжнародныя журналісцкія праграмы» (Internationale Journalisten-Programme/IJP) у пятнаццаты раз запрашае маладых журналістаў з Расіі, Украіны, Беларусі, Арменіі, Азербайджана і іншых краін СНД, Грузіі і Прыбалтыкі да ўдзелу ў Праграме імя Марыён графіні Дзёнхоф.

Маладыя журналісты з Усходняй Еўропы атрымаюць магчымасць прайсці двухмесячную стажыроўку ў рэдакцыі аднаго са СМІ Германіі.

Узяць удзел у праграме могуць журналісты ва ўзросце ад 23 да 35 гадоў (як штатныя супрацоўнікі рэдакцый газет, часопісаў, тэле-, радыёкампаній, інтэрнэт-выданняў, так і фрылансеры). Яны павінны валодаць нямецкай мовай на такім узроўні, каб свабодна мець зносіны з нямецкімі калегамі і быць у стане самастойна весці інтэрв'ю.

Стыпендыя ўяўляе з сябе аднаразовую выплату ў памеры 3.800 еўра. Гэтая сума прадугледжвае пакрыццё выдаткаў на пераезд, пражыванне і харчаванне ў Германіі, медыцынскую страхоўку, а таксама візавы збор.

Падрабязнасці – у далучаным pdf-файле пад матэрыялам.


Спампаваць (432.73 КБ)