Стыпендыяльная праграма ААН для прафесійных журналістаў


Стыпендыяльны фонд для журналістаў імя Дага Хаммершэльда прымае заяўкі ад маладых журналістаў на ўдзел у Стыпендыяльнай праграме 2007 года.

Стыпендыяльны фонд для журналістаў імя Дага Хаммершэльда прымае заяўкі ад маладых журналістаў на ўдзел у Стыпендыяльнай праграме 2007 года.

У праграме могуць прыняць удзел прафесійныя журналісты, якія зацікаўленыя ў тым, каб сёлета ў верасні прыехаць у Нью-Ёрк і асвятляць міжнародныя пытанні ў ходзе 62-ой сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

У лік чатырох выбраных стыпендыятаў увойдуць журналісты ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў. Дзесяцітыднёвая праграма пачнецца ў першай палове верасня, перад пачаткам сесіі Генеральнай Асамблеі.

У праграме прадугледжана пакрыццё выдаткаў на дарогу, пражыванне і паўсядзённыя траты.

Больш падрабязная інфармацыя на сайце: http://community.livejournal.com/paparazzi_by/32132.html