У 2006 годзе ціск на незалежныя СМІ ў Беларусі ўзмацніўся


Беларусь адна з 10 краінаў свету з найбольш жорсткай цэнзурай, - канстатуе Камітэт па абароне журналістаў. У 2006 годзе ў Беларусі пераслед і ціск на незалежныя сродкі масавай інфармацыі з боку афіцыйнай улады толькі ўзмацніліся. Асабліва ўзмацніўся ціск на незалежную прэсу напярэдадні сакавіцкіх прэзідэнцкіх выбараў і пасля іх, – паведамляецца ў справаздачы КАЖ пад назвай "Напады на прэсу", апублікаванай 5 лютага.

Беларусь адна з 10 краінаў свету з найбольш жорсткай цэнзурай, – канстатуе Камітэт па абароне журналістаў.

У 2006 годзе ў Беларусі пераслед і ціск на незалежныя сродкі масавай інфармацыі з боку афіцыйнай улады толькі ўзмацніліся. Асабліва ўзмацніўся ціск на незалежную прэсу напярэдадні сакавіцкіх прэзідэнцкіх выбараў і пасля іх, – паведамляецца ў справаздачы КАЖ пад назвай “Напады на прэсу”, апублікаванай 5 лютага.

“Улады арыштавалі дзесяткі айчынных і замежных журналістаў, якія спрабавалі асвятляць выбарчую кампанію і пратэсты пасля яе ў сталіцы супраць парушэнняў падчас выбараў. За месяцы, напярэдадні выбараў, адміністрацыя Аляксандра Лукашэнкі практычна пазбавіла незалежныя і апазіцыйныя сродкі масавай інфармацыі магчымасці даносіць навіны і каментары да сваёй аўдыторыі”, – паведамляецца ў справаздачы КАЖ.

“Дзяржаўная паштовая служба адмаўлялася дастаўляць газеты, якія крытыкуюць урад; дзяржаўнае агенцтва па распаўсюду друку забараніла продаж такіх газет у кіёсках; пад ціскам улады тыпаграфіі адмаўляліся іх друкаваць, а памежнікі адбіралі цэлыя наклады выданняў, якім удавалася абыйсці забарону, надрукаваўшыся ў замежжы”, – узгадваюцца ў “Нападзеннях на прэсу” ўмовы, у які працавалі беларускія недзяржаўныя газеты перад прэзідэнцкімі выбарамі. – У такіх бядотных умовах газеты прыбягалі да сістэм распаўсюду, нагадваючых падпольную прэсу.”

Паводле аналізу супрацоўнікаў Камітэта па абароне журналістаў, у апошнія дні прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі незалежныя журналісты падвяргаліся арыштам, якія суправаджаліся 5-ці, 10-ці і 15-ці сутачным турэмным заключэннем. У дзень выбараў у незалежных навінавых сайтаў узніклі тэхнічныя праблемы; міліцыя без тлумачэння прычын затрымала трох рэдактараў беларускіх незалежных СМІ; улады забаранілі некаторым расійскім журналістам асвятляць выбары.

Камітэтам па абароне журналістаў звяртае ўвагу на тое, што ва ўмоваў адсутнасці незалежных радыё і тэлебачання вядучыя праграмы навін дзяржаўных тэле і радыёканалаў “былі запоўненыя праўраднай і антызаходняй прапагандай”.

“Усяго за тыдзень пасля выбараў па падліках службы маніторынгу БАЖ было зафіксавана 26 арыштаў беларускіх і замежных журналістаў”, – паведамляе КАЖ. – Раніцай 24 сакавіка амапаўцы падчас знішчэння намётавага гарадка, які быў арганізаваны ў знак пратэсту на цэнтральнай плошчы сталіцы, затрымалі журналістаў і не дазволілі ім здымаць свае дзеянні,

Камітэт узгадвае ў справаздачы “Нападзенні на прэсу” пра адміністратыўнае ганенне сталічнымі ўладамі незалежнай беларускамоўнай газеты “Наша Ніва”, і падкрэслівае, што, не гледзячы на ціск, газета працягвае выходзіць і адзначыла сваё стагоддзе.

Супрацоўнікі КАЖ адзначаюць, што жорсткія меры прымянялі ў адносінах і да іншых мітынгаў і журналістаў, якія іх асвятлялі.

Аналіз супрацоўнікаў Камітэта па абароне журналістаў сведчыць аб абыякавым стаўленні афіцыйных уладаў да расследаванняў забойстваў журналістаў. «Нападзенні на прэсу» падкрэсліваюць, што дагэтуль не раскрытыя справы трагічнага знікнення тэлеаператара Дзмітрыя Завадскага і забойства журналісткі незалежнай газеты «Салідарнасць» Веранікі Чаркасавай.

Аналітычная справаздача “Напады на прэсу” друкуецца штогод, пачынаючы з 1981 года, і мае рэпутацыю найбольш дасведчанай крыніцы інфармацыі аб становішчы прэсы ў розных краінах свету. Камітэт па абароне журналістаў з’яўляецца палітычна нейтральнай некамерцыйнай арганізацыяй, створанай для барацьбы за свабоду прэсы ва ўсім свеце, – паведамляе пра сябе КАЖ. Сайт арганізацыі: www.cpj.org