Дзяржаўная раёнка адмовілася публікаваць матэрыял кандыдата ў дэпутаты ад БНФ
Дзяржаўная рэгіянальная газета "Пінскі веснік" адмовілася надрукаваць на сваіх старонках матэрыял кандыдата ў дэпутаты Брэсцкага аблсавета, прадстаўніка партыі БНФ Аляксандра Рамановіча.
Дзяржаўная рэгіянальная газета “Пінскі веснік” адмовілася надрукаваць на сваіх старонках матэрыял кандыдата ў дэпутаты Брэсцкага аблсавета, прадстаўніка партыі БНФ Аляксандра Рамановіча.
Кіраўніцтва “Пінскага весніку” – афіцыйнага друкаванага органу Пінскага гарвыканкаму – спаслалася на загружанасць газеты іншымі больш важнымі матэрыяламі, якія, маўляў, паступілі да таго ж у рэдакцыю раней, – паведаміў спадар Рамановіч супрацоўніку службы маніторынгу БАЖ.
У сваім артыкуле кандыдат у дэпутаты ўздымаў найбольш вострыя, на яго думку, сацыяльна-эканамічныя праблемы пінчукоў і прапаноўваў, як іх можна вырашыць.