У рэйтынгу свабоды СМІ Беларусь на трэцім месцы... ад канца спісу
Беларусь заняла 13-ае месца ў рэйтынгу свабоды СМІ за 2006 год сярод 15 краін – былых рэспублік СССР. Ніжэй размясціліся толькі Казахстан і Туркменія. Лідзіруюць у гэтым спісе Грузія, Эстонія і Украіна.
Гэта вынік аналізу заканадаўстваў аб СМІ ў краінах СНД і Балтыі, які ў чарговы раз правёў Інстытут праблем інфармацыйнага права (г. Масква).
“Нашай мэтай было вызначыць узровень развіцця нацыянальнага заканадаўства ў гэтых дзяржавах у кантэксце юрыдычных гарантый забеспячэння свабоды масавай інфармацыі, прасачыць тэндэнцыі развіцця права СМІ, параўнаць тэмпы і вектар развіцця спрыяльнага для свабоднага развіцця СМІ асяроддзя”, – паведамляецца ў дакладзе.
У якасці крытэрыяў гарантый свабоды масавай інфармацыі разглядаліся наяўнасць альбо адсутнасць заканадаўчых гарантый разнастайных аспектаў дзейнасці СМІ.
Для гэтага былі вызначаныя трынаццаць найбольш істотных для мас-медыя пытанняў такіх, як замацаванне ў канстытуцыі прынцыпу свабоды масавай інфармацыі, канстытуцыйная забарона цэнзуры, наяўнасць у дзяржаве закона, рэгулюючага дзейнасць СМІ, законаў аб доступе да інфармацыі, аб тэлевяшчанні і грамадскім тэлебачанні, характар працэдуры рэгістрацыі СМІ (апавяшчальны ці дазваляючы), адсутнасць крымінальнай адказнасці за паклёп і (альбо) абразу ў дачыненні грамадзян і асобна – прадстаўнікоў улады і главы дзяржавы і інш.
Паводле аўтараў аналізу, станоўчы бал выстаўляўся ў адных выпадках за наяўнасць юрыдычных нормаў рэгулявання, напрыклад, калі прысутнічаў закон аб СМІ, у іншых выпадках – за адсутнасць такога рэгулявання, напрыклад, калі ў крымінальным кодэксе краіны не прадугледжвалася адказнасць за паклёп.
“Вядома, наяўнасць таго ці іншага закона, не з’яўляецца гарантыяй свабоды СМІ, Важныя якасць закона, тыя абмежаванні і гарантыі свабоды СМІ, якія ён утрымлівае, – рэзюмуецца ў дакуменце. – Але сама наяўнасць зацверджаных нацыянальным парламентам прававых нормаў (альбо ж іх адсутнасць) азначае ўсталяванне вызначаных і доўгатэрміновых правілаў паводзін, па якіх СМІ ўсё ж прасцей існаваць, чым у сітуацыі, калі такія правілы змяняюцца кожны дзень у залежнасці ад неабмежаваных патрабаваннямі законаў, а ў выніку, некантралюемых дзяржаўных чыноўнікаў”.
Рэйтынг свабоды СМІ постсавецкіх дзяржаў
Нататкі да табліцы
1 У Законе Рэспублікі Арменія «Аб тэлебачанні і радыё» ёсць асобная глава, прысвечаная грамадскаму тэлебачанню.
2 У Латвіі няма крымінальнай адказнасці за абразу, але ёсць адказнасць за паклёп.
3 Крымінальны Кодэкс Расійскай Федэрацыі прадугледжвае адказнасць за абразу прадстаўніка ўлады (у шырокім разуменні), за паклёп жа прадугледжана крымінальная адказнасць, але толькі калі ён накіраваны супраць вызначанай катэгорыі адказных асоб (суддзі, прысяжныя, пракуроры, следчыя, асобы, якія праводзяць дазнанні, судовыя прыставы, судовыя выканаўцы).
4 Абраза адказных асоб не вылучана ў асобны артыкул Крымінальнага Кодэкса, яна складае кваліфікаваны склад звычайнай абразы.
5 У законе Эстоніі «Аб тэлерадыёвяшчанні» вылучаны асобная глава, прысвечаная грамадскаму тэлебачанню.
6 У крымінальным Кодэксе прадугледжана адказнасць за абразу прадстаўнікоў улады, але няма спецыяльнай адказнасці за паклёп на іх.
(Крыніца: Інстытут праблем інфармацыйнага права, г. Масква)