Адбылася сустрэча маладых лідэраў БАЖ


Арганізацыйнае развіццё БАЖу, удасканаленне стасункаў паміж філіямі, правядзенне сумесных кампаній і іншыя немалаважныя для паляпшэння эфектыўнасці працы арганізацыі моманты абмеркавалі маладыя лідэры "Беларускай асацыяцыі журналістаў" падчас сустрэчы, якая адбылася на мінулыя выхадныя ў Мінску.

Арганізацыйнае развіццё БАЖу, удасканаленне стасункаў паміж філіямі, правядзенне сумесных кампаній і іншыя немалаважныя для паляпшэння эфектыўнасці працы арганізацыі моманты абмеркавалі маладыя лідэры “Беларускай асацыяцыі журналістаў” падчас сустрэчы, якая адбылася на мінулыя выхадныя ў Мінску.

Маладыя чальцы БАЖу з розных рэгіёнаў Беларусі мелі магчымасць задаць пытанні непасрэдна кіраўнікам арганізацыі, прапанаваць свае ідэі, пазнаёміцца адзін з адным і наладзіць стасункі.

На сустрэчы з прадстаўнікамі “новай генерацыі” старшыня “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Жанна Літвіна зазначыла, што адзін з важных момантаў для арганізацыі – прытрымлівацца міжнародных стандартаў журналісцкай дзейнасці.

“У беларускай журналістыкі наперадзе перыяд неверагоднай запатрабаванасці. Таму сёння таксама вельмі важна павышаць свой узровень, удасканальвацца ў прафесіі”, – падкрэсліла Жанна Літвіна.