З'езд БАЖ адбудзецца 2 чэрвеня


2 чэрвеня ў Мінску пройдзе 6-ы, чарговы справаздачна-выбарчы з'езд ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

2 чэрвеня ў Мінску пройдзе 6-ы, чарговы справаздачна-выбарчы з'езд ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Такую дату вызначыла 11 траўня Рада арганізацыі. З'езд мае пераабраць кіраўнічыя органы БАЖ і вызначыць накірункі дзейнасці арганізацыі на бліжэйшыя 3 гады. У Статут БАЖ будуць унесеныя пэўныя змены, выкліканыя змяненнямі беларускага заканадаўства.

Дэлегаты на з'езд будуць вылучацца на сходах філіяў і сябраў аганізацыі. 11 траўня Рада вызначыла нормы прадстаўніцтва: ад 5 ад 15 сябраў БАЖ маюць магчымасць вылучыць аднаго дэлегата; ад 16 да 25 - двух і г.д.
Формы пратаколаў, а таксама прапанаваныя змены ў Статут будуць у бліжэйшы час апублікаваныя на сайце www.baj.by.

Мінулы з'езд БАЖ адбыўся 6 чэрвеня 2003 г.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"