А. Мілінкевіча затрымалі ў рэдакцыі газеты "Белорусы и рынок"


Як паведаміў БАЖ* прэс-сакратар А. Мілінкевіча Павел Мажэйка, пасля 12.00 палітык знаходзіўся ў рэдакцыі газеты "Белорусы и рынок", дзе даваў інтэрв'ю журналістам гэтага выдання.

Як паведаміў БАЖ прэс-сакратар А. Мілінкевіча Павел Мажэйка, пасля 12.00 палітык знаходзіўся ў рэдакцыі газеты "Белорусы и рынок", дзе даваў інтэрв'ю журналістам гэтага выдання. Пад час інтэрв'ю яго мабільны тэлефон быў у прэс-сакратара. Менавіта ў гэты час патэлефанаваў намеснік начальніка Першамайскага РУУС і паведаміў, што А. Мілінкевіча выклікаюць у суд. П. Мажэйка заявіў, што без пісьмовай позвы палітык нікуды не пойдзе. Тады міліцыянт высветліў адрас рэдакцыі, куды ў хуткім часе прыехала машына з супрацоўнікамі АМАПу. Дачакаўшыся заканчэння інтэрв'ю, А. Мілінкевіча затрымалі і павезлі ў суд Першамайскага раёна г. Мінска.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"