«Адкрытая лятучка» з CityDog.by


Сустрэча з рэдакцыяй часопіса CityDog адбудзецца 27 мая а 19-й у культурным цэнтры Studio67 (пр-т Партызанскі, 2а). Уваход вольны.

Працягвацца серыя афлайн-сустрэч з рэдакцыямі знакавых беларускіх медыя.

Гэтая серыя мітапаў ад 34mag.net у першую чаргу накіравана на маладых журналістаў, фатографаў, ілюстратараў і ўсіх тых, хто шукае сябе ў полі беларускіх медыя. А таксама на адданых чытачоў, прыхільнікаў і партнёраў.

Рэдакцыі шчыра распавядаюць пра канцэпцыю і стратэгію, свой набор тэмаў і татэмаў, падкажуць, якіх людзей яны шукаюць у каманду, а якім лепей пра іх нават і не думаць. Галоўныя рэдактары і стваральнікі выданняў раскажуць, як уладкавана праца рэдакцыі знутры, з якімі касякамі часцей за ўсё даводзіцца сустракацца і як іх перамагаць.

CityDog. На беларускай медыя-паляне «пёсік» вынайшаў для сябе новую нішу, цалкам яе заслупаваў ды стаў – амаль на безальтэрнатыўнай аснове – міксам гарадской афішы з выданнем пра культуру сучаснага урбану з беларускім кантэкстам і нацыянальным арнаментам.