Англійская мова для журналістаў (Заяўкі – да 12 сакавіка)
Абвешчаны набор слухачоў на пілотны курс англійскай мовы для журналістаў, які адбудзецца з 27 красавіка да 5 ліпеня.
Апісанне курсу:
10-тыднёвы курс (анлайн-заняткі і некалькі вочных сустрэч з выкладчыкам) быў распрацаваны сумесна спецыялістам па англійскай мове з Універсітэта Каліфорніі ў Берклі і выкладчыкамі англійскай мовы і журналістыкі з 10 краін, пры выкарыстанні рэсурсаў радыёстанцыі “Голас Амерыкі”.
Па выніках гэтага пілотнага курсу будзе выбраны адзін удзельнік ад кожнай краіны, які паедзе восенню ці зімой 2015 года ў Вашынгтон для праходжання двхтыднёвай практыкі ў штаб-кватэры радыёстанцыі “Голас Амерыкі”.
Формы працы: анлайн і вочныя заняткі ў Мінску (месца будзе абрана арганізатарамі).
Патрабаванні да кандыдата:
- працуе журналістам або з’яўляецца студэнтам апошніх курсаў універсітэта;
- з’яўляецца грамадзянінам Беларусі;
- узровень валодання англійскай мовай – сярэдні (intermediate (B1/ а лепей B2 on the CEFR));
- гатовы прысвячаць курсу 4 гадзіны на тыдзень на працягу 10 тыдняў;
- жадае ўдзельнічаць і ў анлайн-курсе, і ў дзвюх вочных сесіях з інструктарам;
- зможа праходзіць ацэнку напрыканцы кожнага модуля.
Падача заявак:
Дасылайце імя, кантакты, месца працы/вучобы на адрас belarusprogram@state.gov да 12 сакавіка 2015 года.
З першымі 8-ю кандыдатамі звяжуцца супрацоўнікі амбасады ЗША ў Будапешце і прышлюць дакументы для заяўкі, разам з формай ацэнкі ведаў мовы, фармай рэзюмэ, матывацыйнага ліста і кароткага відэарасповеду пра сябе.
Пяць фіналістаў будуць запрошаныя на курс. Па выніках паспяховага заканчэння курсу ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат, падпісаны прадстаўнікамі амбасады ЗША ў Мінску і VOA (“Голас Амерыкі”).
Адзін удзельнік пілотнага праекту з кожнай краіны будзе запрошаны на двухтыднёвую стажыроўку ў “Voice of America” ў Вашынгтон, DC, восенню-зімой 2015 года.
Усе выдаткі аплочваюць арганізатары.