“Міжнародная амністыя”: права на свабоду выказвання ў Беларусі жорстка абмяжоўваюцца, журналісты зазнаюць пераслед
Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Amnesty International” абнародавала справаздачу аб стане правоў чалавека ў мінулым годзе ў 160 краінах свету.
Адносна сітуацыі ў галіне свабоды выказвання ў Беларусі эксперты “Міжнароднай амністыі” адзначаюць, што ў 2014 годзе такія свабоды жорстка абмяжоўвалася. “Большасць СМІ заставаліся пад кантролем дзяржавы і выкарыстоўваліся для ачарнення палітычных апанентаў. Незалежныя СМІ сутыкаліся з перашкодамі; на блогераў, інтэрнэт-актывістаў і журналістаў заводзіліся адміністрацыйныя і крымінальныя справы”, — гаворыцца ў дакуменце.
Адзначаецца, што з красавіка 2014 года беларускія ўлады пачалі ўжываць артыкул 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) для пераследу журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ.
Як адзначае “Міжнародная амністыя”, фармальнай падставай для гэтага стала тое, што яны павінны былі атрымаць афіцыйную акрэдытацыю замежнага журналіста ў Міністэрстве замежных спраў.
Таксама ў даклад “Amnesty International” увайшла сітуацыя з фактычнай забаронай на правядзенне вулічных акцый, наяўнасць у Беларусі палітычных вязняў і іншае.
На гэтую ж тэму:
У новым годзе журналістаў працягваюць пераследаваць за працу без акрэдытацыі