Фестываль-кірмаш «Таямнiцы Майстэрства» ў Гомелі

Будзьма разам!
24-25 снежня ў кінатэатры ім. Калініна (вул. Камунараў, 4) пройдзе фестываль-кірмаш «Таямнiцы Майстэрства». Гэтае мерапрыемства збярэ сотні гамяльчан, а таксама жыхароў бліжэйшых раёнаў. Кожны зможа тут набыць святочныя сувеніры і падарункі ручной працы для сябе, родных і блізкіх.

Арганізацыйная каманда фестывалю запрашае майстроў і творчых людзей на свята Творчасці з навагоднімі сюрпрызамі, падарункамі і сапраўдным зімовым чараўніцтвам! У праграме фестывалю:

працы hand-made;
творчыя выступленні;
майстар-класы;
дэгустацыі.

За даведкамі звяртайцеся:

Мішурная Ала тэл .: +375 (29) 717-07-05
Хлопцава Алёна тэл .: +375 (29) 218 49 58