Лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі праваабарончай супольнасці назавуць 10 снежня
10 снежня прадстаўнікі праваабарончых арганізацый назавуць імёны лепшых сярод сваіх калегаў, а таксама лепшага адваката і лепшага журналіста, які асвятляе праблемы правоў чалавека.
Прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная арганізацыяй “Праваабарончы альянс” у 2008 годзе, але ўжо трэці год запар уручаецца супольна шматлікімі правааабрончымі арганізацыямі Беларусі. Сёлетняя цырымонія будзе ўжо шостай па ліку.
У папярэднія гады ў журналісцкай намінацыі праваабаронцы адзначалі Сямёна Печанко, Алега Груздзіловіча, Уладзіміра Грыдзіна, Юлію Дарашкевіч, Андрэя Пачобута, а таксама перадачу “Маю права” тэлеканала “Белсат”.
Сёлетнія пераможны, імёны якіх арганізатары трымаюць у сакрэце, будуць названыя ў Міжнародны дзень правоў чалавека, 10 снежня, у кнігарні “ЛогвінаЎ” (пр.Незалежнасці 37А) а 13 гадзіне. Уваход вольны.