“Журналістыка на лецішчы” – у Валерыя Дранчука!
Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” працягвае наведваць лецішчы беларускіх журналістаў ды гутарыць з імі пра грады, лес, працу і адпачынак. Гэтым разам гасцей прымаў слынны публіцыст, адданы змагар беларускага экалагічнага фронту Валер Дранчук.
Лецішча, а дакладней радавы маёнтак Дранчукоў, месціцца ля вёскі Ахрэмавічы Нясвіжскага раёна. Сюды на пленэры спадар Валер часта запрашае навучэнцаў мастацкіх школ з усяго раёна. А мы пад’язджаем да маёнтка на машыне.