Удзельнікі акцыі размяшчаюцца на пляцоўцы каля Акадэміі навук
13 гадзін 55 хвілін. Дэманстранты размяшчаюцца на пляцоўцы перад будынкам акадэміі, ставяць гукаапаратуру. Некалькі слоў дэманстрантам сказаў Вінцук Вячорка. Пад’ехаў таксама Алесь Міхалевіч.
13 гадзін 55 хвілін. Дэманстранты размяшчаюцца на пляцоўцы перад будынкам акадэміі, ставяць гукаапаратуру. Некалькі слоў дэманстрантам сказаў Вінцук Вячорка. Пад’ехаў таксама Алесь Міхалевіч.
Аляксандр Мілінкевіч, па інфармацыі ад яго прэс-сакратара, таксама хутка павінен пад’ехаць да Акадэміі навук. Людзі пакуль падцягваюцца да пляцоўкі.
Пад’ехала машына з гучнагаварыльнікамі.За будынак акадэміі заехалі 8 аўтобусаў з АМАПаўцамі, а праз дарогу каля кінатэатра “Кастрычнік” стаяць 3 пустыя аўтобусы. Па праспекце шчыльнымі шэрагамі, прыкладна праз паўтары метра, выстраіліся супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы.