Рэдактар тураўскай незалежнай газеты "Вольныя навіны" арыштаваны на 5 сутак

Міхаіл Козел, галоўны рэдактар тураўскай недзяржаўнай незарэгістраванай газеты “Вольныя навіны” асуджаны на 5 сутак арышту за тое, што “нецэнзурна лаяўся, абразліва выказваўся ў адрас главы дзяржавы і мясцовага кіраўніцтва”.

Суд адбыўся каля 18 гадзін 23 сакавіка, справу разглядала суддзя Жыткавіцкага раённага суда Ганна Бабенка. Сведкамі на судзе выступілі супрацоўнікі мясцовага выканкаму Астаповіч і Нікіфараў, які кіруе ў аддзелам па ідэалогіі.

Нагадаем, Міхаіла Козела затрымалі раніцай у гэты ж дзень на аўтобусным прыпынку, калі ён вяртаўся ў Тураў.