Суд зрабіў перапынак - журналіст Ігар Банцар запатрабаваў адваката
Суд абвясціў перапынак у разглядзе справы Ігара Банцара, журналіста часопіса “Magazyn Polski na uchodzstwie”, да паловы трэцяй дня. Журналіст падчас судовага пасяджэння сёння раніцай запатрабаваў адваката.

Суддзя Ленінскага раёна Гродна Наталля Козел, якая вядзе справу, адпусціла да гэтага часу Ігара Банцара, каб ён вырашыў пытанне з пошукам адваката. Аднак адразу пасля заканчэння слухання міліцыянеры ізноў затрымалі журналіста і павезлі ў Ленінскі РАУС.
Нагадаем, учора Ігар Банцар быў затрыманы на плошчы Леніна Гродна быццам бы за “дробнае хуліганства”. Мінулую ноч яго трымалі ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага аддзялення міліцыі.