Стажыроўка ў Германіі для журналістаў

Адукацыйная праграма графіні Дзёнхофф прадастаўляе магчымасць маладым журналістам з Беларусі прайсці стажыроўку на працягу двух месяцаў у адным з нямецкіх СМІ. Гэта можа быць, на выбар стыпендыята, друкаванае выданне, тэлебачанне, радыё альбо онлайн.

Заяўкі прымаюцца да 24 красавіка 2007 года. Абавязковыя патрабаванні да кандыдатаў на ўдзел: валоданне нямецкай мовай, узрост ад 23 да 35 гадоў.

Праграма графіні Дзёнхофф, названая у гонар былой выдаведніцы нямецкай газеты “Цайт”, разлічана на садзейнічанне прафесійнага развіцця маладых журналістаў і абмену вопытам. Праграма, створаная 7 гадоў таму, дзейнічае па прынцыпу “Журналісты дапамагаюць журналістам” пад эгідай грамадскай ініцыятывы “Маладая прэса”.

Больш падрабязная інфармацыя аб праграме і водгукі былых удзельнікаў на сайце: http://www.dw-world.de/dw/article/0,2144,2379386,00.html