Выратаванне тапельцаў справа рук журналістаў?


Кіраўніцтва недзяржаўнай рэгіянальнай газеты "Бобруйский курьер" на мінулым тыдні атрымала распараджэнне з гарвыканкама - "да 16 сакавіка 2007 года стварыць пярвічную арганізацыю "ОСВОД" ("Таварыства выратавання на водах" - пр. прэс-служба БАЖ) у працоўным калектыве прадпрыемства".

Кіраўніцтва недзяржаўнай рэгіянальнай газеты “Бобруйский курьер” на мінулым тыдні атрымала распараджэнне з гарвыканкама – “да 16 сакавіка 2007 года стварыць пярвічную арганізацыю “ОСВОД” (“Таварыства выратавання на водах” – пр. прэс-служба БАЖ) у працоўным калектыве прадпрыемства”.

“Для выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка №1 “Аб мерах па замацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”... і ў мэтах скарачэння гібелі людзей на вадаёмах”, – паведамляецца ў лісце за подпісам старшыні Бабруйскага гарвыканкама Д. Бонахава.

Як стала вядома прэс-службе БАЖ, ад рэдакцыі патрабуецца, паводле гэтага загаду, да 20 сакавіка прадаставіць ў аддзел ідэалагічнай работы гарвыканкама дакументы “для рэгістрацыі”: пратакол сходу, дзе патрабуюць указаць поўныя даныя абранага старшыні (нават хатнія адрас і нумар тэлефона), і даведку, пацвярджаючую юрыдычны адрас прадпрыемства.

Да 1 мая неабходна стварыць на прадпрыемстве “інфармацыйны куток” “Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах”, наладзіць сумесна з гарадской арганізацыяй АСВОД прафілактычную работу па папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах, а таксама “арганізаваць у працоўным калектыве работу па зборы сяброўскіх унёскаў з разліку – 1 000 на аднаго працоўнага”. Адчытацца аб выкананні распараджэння трэба не пазней за 10 мая.

Між іншым, у прэзідэнцкай Дырэктыве №1 няма ні воднага слова пра “Таварыства выратавання на водах”. А другі пункт распараджэння Бабруйска гарвыканкама цалкам ігнаруе працэдуру прыёму ў сябры “Таварыства выратавання на водах”, замацаваную ў статуце арганізацыі.

“Не могуць супрацоўнікі якога-небудзь калектыву сабрацца і самі стварыць пярвічную арганізацыю – гэта нонсенс”, – звярнуў увагу намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец. – Згодна са статутам “Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах”, прыём фізічных асоб у сябры таварыства могуць праводзіць ужо існуючыя пярвічныя арганізацыі.