Памерла журналіст, сябра БАЖ Ганна Ляшкевіч


Ганна Цімафееўна працавала ў газеце "Комсомольская правда" в Белоруссии” амаль з самага пачатку стварэння выдання.

Ганна Цімафееўна працавала ў газеце "Комсомольская правда" в Белоруссии” амаль з самага пачатку стварэння выдання.

Цяжкая хвароба абарвала жыццё таленавітай журналісткі, якая была шчырым суразмоўцам для сваіх чытачоў, прыкладам і сябрам для маладых калег.

Журналісцкая біяграфія Ганны Ляшкевіч вымяраецца не чысламі працоўных гадоў, а аб'ёмам важных праблем, якія яна асвятляла ў сваіх матэрыялах. Яе чыталі, з ёй раіліся, ёй давяралі, яе любілі чытачы і калегі.

Грамадская арганізацыя «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказвае глыбокія спачуванні сям'і журналісткі, яе блізкім і калегам.