У Віцебску арыштаваны на чацвёра сутак распаўсюднік недзяржаўнай прэсы


Учора ў Віцебску каля дзевяці гадзін увечары быў затрыманы каля свайго дома распаўсюднік недзяржаўнай прэсы Барыс Хамайда.

Учора ў Віцебску каля дзевяці гадзін увечары быў затрыманы каля свайго дома распаўсюднік недзяржаўнай прэсы Барыс Хамайда.

Падчас затрымання супрацоўнікі міліцыі заявілі, што Б.Хамайда быццам бы знешне падобны на чалавека, які, згодна з разасланай арыенціроўкай, на вуліцы брыдкасловіў.

Ноч Барыс Хамайда правёў у міліцэйскім пастарунку. Сёння ў Першамайскім судзе Віцебска яго абвінавацілі ў парушэнні артыкула 56 Адміністратыўнага кодэкса (дробнае хуліганства) і арыштавалі на чацвёра сутак.

Нагадаем, распаўсюдніка недзяржаўнай прэсы Барыса Хамайду ў 2006 годзе затрымлівалі і штрафавалі больш за дзесяць разоў. Тады яго звычайна абвінавачвалі ў парушэнні 148 АК (гандаль у неналежным месцы).