Беларуская журналістка стала лаўрэаткай прэміі імя Ёхана-Філіпа Пальма


Беларуская журналістка Ася Трацюк стала лаўрэаткай міжнароднай прэміі імя Ёхана-Філіпа Пальма.

Беларуская журналістка Ася Трацюк стала лаўрэаткай міжнароднай прэміі імя Ёхана-Філіпа Пальма.

Як адзначалася падчас урачыстага ўзнагароджання, якое адбылося ў нямецкім мястэчку Шорн пад Штутгартам, мужныя рэпартажы Асі Трацюк дакладна адлюстроўваюць стан правоў чалавека і юстыцыі ў Беларусі. Разам з Трацюк лаўрэатам быў таксама названы гамбійскі журналіст Пап Сайнэ.

Прэмія Пальма прысуджаецца раз у два гады, ёю ўзнагароджваюцца журналісты тых краінаў, дзе дыскрымінуецца свабода слова.