Кіраўнікі прадпрыемстваў адкажуць за падпіску на раёнку


Ход падпісной кампаніі на дзяржаўную газету "Слонімскі веснік" абмяркоўваўся сярод іншых надзённых пытанняў на апошняй сесіі Слонімскага раённага Савета дэпутатаў, якая ладзілася 22 верасня.

Ход падпісной кампаніі на дзяржаўную газету “Слонімскі веснік” абмяркоўваўся сярод іншых надзённых пытанняў на апошняй сесіі Слонімскага раённага Савета дэпутатаў, якая ладзілася 22 верасня.

Каб павялічыць наклад мясцовай раёнкі, дэпутаты вырашылі, ускласці адказнасць за падпісную кампанію на кіраўнікоў слонімскіх прадпрыемстваў, арганізацый і гаспадарак. Як паведамляе служба маніторынгу ГА “БАЖ”, для працоўных гэта, хутчэй за ўсё, будзе азначаць адно — прымусова выпісаць па аднаму асобніку “Слонімскага весніку” на кожную сям’ю.

Служба маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”