«Самацэнзура – пастка ці механізм самакантролю?» (ФОТА)
Такую тэму меў чарговы
Такую тэму меў чарговы прэс-клуб у межах кампаніі «За якасную журналістыку». У сустрэчы, што прайшла 11 лістапада ў Гродне, удзельнічалі сябры мясцовай філіі БАЖ і навучэнцы «Школы маладога журналіста-14».
«Мне здаецца, што любы журналіст, які піша ў дзяржаўных СМІ, адназначна „самацэнзурыцца“. Трэба сябе абмяжоўваць. Асабліва ў нашай краіне. Таму што проста страшна», — выказала думку адна з
Пра тое, што трэба рабіць, каб самацэнзура не ператваралася ў страх, з маладымі карэспандэнтамі дыскутавалі старэйшыя калегі.
У прэсе сустракаюцца самыя розныя эпітэты ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі — у тым ліку «дыктатар», «аўтарытарны кіраўнік» і г.д. Як ставіцца да гэтага? А калі называць яго «прэзідэнтам», дык пісаць з вялікай літары ці з маленькай?
Пра тое, што з’яўляецца дапушчальным пры згадцы асобы кіраўніка дзяржавы, з маладымі журналістамі разважаў адзін з мадэратараў
Мадэратары прэс-клубу Таццяна Мельнічук і Аляксандр Коктыш
Удзельнікі круглага стала прыйшлі да высновы, што азначэнні могуць быць рознымі. Але ніводнае з іх, калі яно зыходзіць ад аўтара матэрыялу, не павінна мець эмацыйнай афарбоўкі і парушаць правілаў пісьменнасці.
«Варыянты заўсёды можна знайсці, — лічыць журналістка рускай службы ВВС, сябра Праўлення БАЖ Таццяна Мельнічук. — Калі ёсць нагода назваць яго „дыктатарам“, дык няхай гэта зробіць чалавек, у якога я бяру каментар. І гэта будзе не факт, а меркаванне…»
Таксама гродзенскіх сябраў БАЖ цікавіла пытанне пра Саюзы палякаў. За шмат гадоў асвятлення ў СМІ канфлікту вакол гэтай арганізацыі да аднаго СПБ «прыклеіўся» прыметнік «апальны», а да другога — «лукашысцкі».
Рэдактарка газеты «Głos znad Niemna na uchodźstwie» Ірэна Валюсь запэўніла, што на словы «апальны» ці «падпольны» сябры неафіцыйнага Саюза палякаў не крыўдзяцца.
Рэдактарка газеты «Głos znad Niemna na uchodźstwie» Ірэна Валюсь (крайняя справа)
«Мы пішам проста — „Саюз палякаў на Беларусі“ . У прэсе другі Саюз называюць „reżymowy“. І таксама часта сустракаецца: „Саюз палякаў, прызнаны ўладамі Беларусі“ і „Саюз палякаў, прызнаны ўладамі Польшчы“», — расказала Ірэна Валюсь.
Разважаючы пра спосабы абмінуць «цэнзарскія нажніцы», Таццяна Мельнічук закранула і аспект узаемадачыненняў з калегамі, падкрэсліўшы неабходнасць паважаць працу сваіх паплечнікаў. «Аднойчы ў рэдакцыю я даслала сюжэт на шэсць з паловай хвілін — у два разы(!) даўжэйшы, чым трэба. І я не настойвала, каб мой матэрыял ішоў менавіта ў такім выглядзе і была згодна ўсё перамантажаваць. Аднак мадэратар у студыі пабудаваў эфір крыху інакш, іншыя матэрыялы пасунуліся, і мой сюжэт пайшоў у поўным аб’ёме. І тое самае мусіш зрабіць ты, калі цябе пра гэта просіць твой калега. Талент іншых неабходна цаніць не менш за свой уласны. Бо „хлеб“ мы ямо з аднаго „бохану“…»
Удзельнікі ШМЖ-14
Карэспандэнт Радыё «Рацыя» Юрый Гумянюк
ПРАЦЯГ ТЭМЫ БУДЗЕ