У аддзяленні "Белінвестбанку" адмовіліся прыняць ахвяраванні ў падтрымку "Нашай Нівы"

Грамадзянін, які пералічыў праз Аршанскае аддзяленне "Белінвестбанку" грошы ў падтрымку газеты "Наша ніва", у той жа дзень па просьбе супрацоўнікаў банку вымушаны быў забраць іх назад. Патлумачыць сваю просьбу супрацоўнікі банку не змаглі.

21 чэрвеня старшыня Свабоднага прафсаюзу металістаў УП "Лёс" Васіль Леўчанкаў пералічыў праз РКЦ №1 Аршанскага аддзялення "Белінвестбанку" ў г. Барані ахвяраванні ў падтрымку газеты "Наша Ніва". Яму аддалі квітанцыю і запэўнілі, што сума паступіць на рахунак рэдакцыі ўжо на наступны дзень. Аднак у другой палове дня спадару Леўчанкаву патэлефанавалі і папрасілі забраць грошы, спаслаўшыся на "тэхнічныя прычыны". На пытанне, якія праблемы маглі ўзнікнуць з пералікам грошай (рахунак "Нашай Нівы" адкрыты якраз у гэтым банку), адна з супрацоўніц папрасіла: "Ну, забярыце, зразумейце нас... Давайце жыць дружна..." Забраўшы грошы, спадар Леўчанкаў пералічыў ахвяраванні "Нашай Ніве" праз аддзяленне "Беларусбанку".

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"