Затрымалі карэспандэнтку газеты "Белорусы и рынок"
Флэш-моб на выставе "СМІ ў Беларусі".
Паводле папярэдняй інфармацыі, пад час флэш-мобу на выставе "СМІ ў Беларусі" разам з удзельнікамі акцыі была затрыманая пазаштатны карэспандэнт недзяржаўнай газеты "Белорусы и рынок" Ксенія Авімава. Пра гэта рэдакцыі паведамілі відавочцы падзеяў. Мабільны тэлефон журналісткі не адказвае.
Па інфармацыі прэс-службы АГП, затрыманых адвезлі у Цэнтральнае РУУС Мінска.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"