Затрыманых удзельнікаў флэш-мобу на выставе "СМІ Беларусі" адпусцілі
Усіх маладых людзей, затрыманых 4 траўня пры спробе правесці флэш-моб на выставе "СМІ Беларусі", у той жа дзень адпусцілі на волю.
Усіх маладых людзей, затрыманых 4 траўня пры спробе правесці флэш-моб на выставе "СМІ Беларусі", у той жа дзень адпусцілі на волю. Пасля затрымання ўсе 19 чалавек прывезлі ў Цэнтральны РУУС, дзе ўзялі з іх пісьмовыя тлумачэнні.
Паводле задумы акцыі, яе ўдзельнікі павінныя былі падпісаць па 2 паштоўкі любімым "тэлеперсанажам" з БТ і ОНТ, і пачытаць недзяржаўную прэсу каля стэнду газеты "Наша Ніва". Аднак у 15.00 большасці ўдзельнікаў флэш-мобу людзі ў цывільным не далі нават увайсці ў будынак "Белэкспа", а тых, каму гэта ўдалося, затрымалі на выставе.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"