Журналістаў запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе Earth Journalism Awards
Пераможцы паедуць на сусветны кліматычны саміт ААН у Капенгаген. Працы на конкурс прымаюцца да 7 верасня 2009 года.
Пераможцы паедуць на сусветны кліматычны саміт ААН у Капенгаген.
Працы на конкурс прымаюцца да 7 верасня 2009 года.
Да ўдзелу ў міжнародным конкурсе Earth Journalism Awards («Узнагарода журналістыкі Зямлі») запрашаюцца журналісты, якія працуюць у друкаваных і
Удзельнікі конкурсу павінныя адпавядаць некалькім крытэрыям. Яны мусяць быць да 1991 года нараджэння (не ўключна), а іх матэрыялы, прадстаўленыя да ўдзелу, мусяць быць апублікаваныя пасля 15 снежня 2008 года.
Кожны ўдзельнік можа прадставіць на конкурс толькі адну работу.
Заяўкі прымаюцца на англійскай мове і толькі онлайн на адмысловай старонцы конкурса.
Earth Journalism Awards будуць уручацца ў сямі намінацыях: «Адаптацыя да змены клімату», «Чалавечыя галасы», «Змена клімату і лясы», «Змена клімату і энергія», «Перамовы па змене клімату», «Змена клімату і прырода», а таксама «Пазітыўныя змены» (прыз тэлеканала MTV).
У кожнай з намінацый будзе вызначаны пераможца. Яшчэ па адным пераможцу будзе ўзнагароджана ў сямі геаграфічных рэгіёнах.
14 лаўрэатаў будуць запрошаныя да ўдзелу ў Канферэнцыі па клімаце Арганізацыі аб’яднаных нацый, якая пройдзе 7–18 снежня 2009 года ў Капенгагене (Данія).
На 24 жніўня да ўдзелу ў конкурсе ўжо пададзена 688 работ са 137 краін свету.
Больш падрабязна пра ўмовы конкурсу (на англійскай мове) можна пачытаць тут.