Суд Беластоку апраўдаў выдаўцоў тыднёвіка беларусаў у Польшчы "Ніва"


16 траўня суд Беластоку апраўдаў сябраў Управы Праграмнай Рады тыднёвіка "Ніва"

16 траўня суд Беластоку апраўдаў сябраў Управы Праграмнай Рады тыднёвіка "Ніва", прызнаўшы, што ў іх дзеяннях не было складу злачынства. Рашэнне суда сустрэлі воплескамі, - паведаміла Радыё "Свабода".

16 траўня суд прызнаў, што пэўныя памылкі, дапушчаныя ў справаводстве, яшчэ не сведчаць пра намер супрацоўнікаў выдання здзейсніць злачынства.
Працэс у справе "Нівы" пачаўся ў 2004 годзе. Кантрольныя органы спраўдзілі фінансавыя аперацыі газеты ў 2001-2003 гадах і заявілі, што выдаўцы "Нівы" парушалі заканадаўства, калі выдаткоўвалі грошы з бюджэтных датацый у неадпаведныя тэрміны.
Праграмная рада газеты, са свайго боку, заяўляла, што выдаўцы мусілі пайсці на парушэнні, каб захаваць тыднёвік: датацыі паступалі ў сакавіку кожнага году, а выдаткаваць усе грошы трэба было да лістапада, і таму даводзілася купляць паперу на запас, аплочваць папярэднія рахункі і г.д.

16 траўня на працэсе ў Беластоку прысутнічалі лідэр Аб'яднанай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч, які прыехаў падтрымаць беларусаў Польшчы, а таксама былы польскі амбасадар у Беларусі Марыюш Машкевіч, - паведаміла "Свабода".

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"