"Народная воля" больш не будзе распаўсюджвацца бясплатна
"Народная воля" не зможа больш распаўсюджваць частку свайго накладу бясплатна. Пра гэта рэдакцыя паведаміла ў нумары выдання ад 30 траўня ў артыкуле "Не разлучымся!". "У далейшым чытаць "Народную волю" зможа толькi той, хто своечасова зробiць перадаплату за будучыя нумары", - падкрэслівае рэдакцыя.
Газета заклікае чытачоў не паддавацца на правакацыі, калі ў некаторых фiлiялах "Беларусбанка" альбо ў паштовых аддзяленнях ім будуць па надуманых прычынах адмаўляць у пераводзе грошай на рахунак рэдакцыі. "Вы дзейнiчайце ў адпаведнасцi з законам (патрабуйце кнігу скаргаў, тэлефануйце ў вышэйстаячыя ўстановы...), i нiхто не мае права Вам перашкаджаць. Аб любым iнцыдэнце паведамляйце ў рэдакцыю", - заклікае рэдакцыя.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў