Журналісты расійскай "Новой газеты" лічаць, што А. Падрабінек - палітычны вязень
27 сакавіка "Хартыя-97" распаўсюдзіла заяву рэдакцыйнай калегіі расійскай "Новой газеты" з нагоды затрымання і арышту ў Мінску аглядальніка гэтага выдання, галоўнага рэдактара інфармацыйнага агенцтва "ПРИМА-news" Аляксандра Падрабінека.
"У Беларусі затрыманы аглядальнік "Новой газеты" Аляксандр Падрабінек. Як быццам бы ён хуліган. Запэўніваем: Падрабінек не хуліган, ён утрымліваецца ва ўмовах няволі як палітычны вязень за выкананне сваіх префесійных абавязкаў", - гаворыцца ўраспаўсюджаная заяве. "Аляксандр Падрабінек з'яўляецца адным з самых уплывовых расійскіх праваабаронцаў і мае бездакорную рэпутацыю. Затрыманне Аляксандра Падрабінека мы лічым выклікам расійскаму грамадству і асэнсаваным антырасійскім дэмаршам".
Рэдакцыя патрабуе тэрміновага ўмяшальніцтва Расійскага МЗС у лёс Аляксандра Падрабінека і іншых расіянаў, "затрыманых рэжымам Лукашэнкі".
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"